Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Акуляры

Якое малое дзяўчо!
Усім пасміхаецца…
Яно верыць:
людзі – толькі добрыя;
зла не існуе;
вакол – родныя, сябры…
сонца, –
якія прыгожыя ружовыя акуляры!

Як шкада!…
Аднойчы яны трэснуць,
пакрыюцца расколінамі,
рассыплюцца на драбніцы,
адкрываючы рэальнасць…

Назаўсёды…
31.07.2012
Гарадзея


Верш Акуляры - Андрэй Козел