Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад стукі вагонных калёс

Пад вечар пацеркі густыя
з краплёў пасыпаў красавік.
Ты чутка слухаеш, прынік,
як звоняць перлы вадзяныя.
У іх ззяе захад і усход,
зор шафіровае праменне,
яны прапаляць да карэння
празрысты, тонкі, сіні лёд.
Спадаюць каплі цяжка, роўна.
I неяк сумна аднаму,
і сам не ведаеш, чаму
не можаш слухаць іх спакойна,
глядзець, як зорная рака
далёкі небасхіл калыша…

I новай моладасці пішаш
Усю ноч пад звон красавіка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пад стукі вагонных калёс - Анатоль Вярцінскі