Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трэнас

Заставайся сам-насам са сваёю самотай,
Заплаці за свабоду асабістай пустэчай.
Цешся марнымі марамі, плач сабе ўпотай
Аб сваёй беспрытульнай душы чалавечай.

Ты трымаеш дыстанцыю так дасканала,
Што не можаш быць блізкі ні з кім апрыёры.
Твая шчырасць юначая даўна сканала,
Твой здаровы цынізм насамрэч вельмі хворы.

На сыходзе жыцця зразумееш, напэўна,
Што сцярогся дарма, пераймаўся лухтою,
Што гады адзіноты сышлі, нібы пена.
І жахнешся, што йшоў ты дарогай ня тою…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трэнас - Аляксей Жбанаў