Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верш пра неправедзеную гутарку

Валокся дождж па горадзе сутулы,
Чапляючы за глыбіны дамоў.
Ці з гора быў ці з немачы пануры:
Не падымаў, вачэй не траціў слоў.

Валокся дождж не рады перамогам,
Бо нылі раны стратаў і нуды.
Дарыў ваду і нес пакутны холад
І ветрам уздыхаў. Ён быў адзін.

Валокся дождж па горадзе самотна,
Пазбаўлены сяброўства да пары,
А я збаяўся позіркаў халодных,
І не адважыўся я з ім загаварыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Верш пра неправедзеную гутарку - Алесь Спіцын