Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выходжу з дзвярэй

Гавораць, – на шчасце знайсці…
Але шчасце не выпадкова
Трапляецца на жыцці.
Можна знайсці капейку,
Нават і цэлы клад.
Але чамусьць спрадвеку
Шукаюць сардэчны лад.
Хоць лад той не выпадковы:
Любоў – не валун на шашы,
Каханне – для шчасця падковы,
Як знойдзеш – век беражы.


Верш Выходжу з дзвярэй - Алесь Разанаў