Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як добра, што Ты ёсьць

Як добра, што Ты ёсьць.
Малітва, радасьць, сьлёзы
I сонца, і вясна
Зьліліся ў адно.
Як добра, што Ты ёсьць.
I я іду на дно
Цудоўнейшага сну.
Разбэшчаны філёзаф.
Ў спрадвечнай мітусьні,
Як добра, што Ты ёсьць.


Верш Як добра, што Ты ёсьць - Алесь Наркевіч