Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бусліная крэпасць

Бусліная крэпасць

Буслы жывуць на Навапрудскай –
ля бойкай трасы, ля людзей.
Зямліцы сімвал беларускай
сядзіць на слупе, у гняздзе.

Ды некалі з жыллём бусліным
на слупе тым была бяда:
са слупа падалі галіны,
прынесеныя для гнязда.

Каб не было ў буслоў гаротных
з жылою плошчаю бяды,
старыя чалавек вароты
замацаваў на слупе тым.

Вароты – для гнязда фундамент.
Фундаментам зрабілі хлам,
каб звілася гняздо бусламі
і стала крэпасцю буслам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бусліная крэпасць - Алесь Мацулевіч