Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У гэты мароз зоркі ззяюць

У гэты мароз зоркі ззяюць,
Так моцна гараць увышыні.
У свеце кагосьці чакаюць,
Без слоў, проста так, без хлусні.

Паверыць бы зноў без пагарды,
Паверыць, сказаць, разгадаць.
Бо кожны чагосьці варты,
Не кожны ўмее чакаць…


Верш У гэты мароз зоркі ззяюць - Алесь Борскі