Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Незразумелае

Незразумеламу цяжка зразумець
тое, аб чым гудзе ў сэрцы.
Нават калі, які “разумень”
цябе запрашае сэрца гэта з’есці.

Не разабрацца мне ў гэтым
вялікім разграі,
дзе восень прапітым
гулам вые стаі…

І вось я застаўся адзін
зноў і зноў…
Можа я і быў мільён гадзін
сам з сабой?

Кожны сам насам,
кожны адзін…
Лепш быць разам
мільён гадзін.


Верш Незразумелае - Алесь Борскі