Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняе слова

Ці даўно, ці нядаўна
холад сэрца сцябаў
і ў кроў разадраў,
абадраў.

Ен круціў, разбіваў
ланцугі і каханне,
плакаў і падвываў
на растанне.

Адвярнулася ты,
адвярнуўся і я.
Мараў, квятаў, маны
спаўна.

Я ішоў,
ты ішла,
я знайшоў,
ты знайшла.

Я чужы
і не свой
ні з сабой,
ні з табой.

Былі мы,
цяпер я,
я адзін,
ты адна…

09.06.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Апошняе слова - Алесь Борскі