Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой родны горад

Мой родны куток, мая крэпасць адвечна,
Табой ганаруся, кахаю сардэчна.
Цябе не забуду і не адракуся,
Ты горад – сталіца маей Беларусі.

Табе прысвячаюць паэмы і вершы,
І ў сэрцы маім сярод іншых ты першы.
Славуты, магутны, ты велічны самы,
Не просты ты горад, ты – сэрца дзяржавы.

Ты горад герой, ты ўзяў перамогу
І вечным агнем асвяціў мне дарогу.
Ты з попелу ўстаў і ты рушыў да бою,
У думках сваіх я заўседы з табою.

Гісторыя лесу твайго так яскрава:
Ты горад-легенда, ты горад-дзяржава.
Як можна сыноў тваіх мужных забыцца,
Якімі Радзіма змагла ганарыцца.

І колькі пабачыў ты дзіўных імгненняў,
Злічыць немагчыма тваіх дасягненняў,
Ты бачыў пакуты, ты быў рабаваны,
Ты горад, дзе продкі мае пахаваны.

Сягодня красуешся ты як ніколі,
Ты вельмі прыгожы, цікавы даволі,
Заўседы ласкавы, заўседы гасцінны,
Ты любы мой горад, мне самы радзімы.

Ты горад, якім я заўжды ганаруся,
Мой Мінск, ты сталіца маей Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой родны горад - Алена Жыдовіч