Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бясхмарнае неба бязвоблачнай далі

Бясхмарнае неба бязвоблачнай далі,
Тут птушкі ўранку сонца віталі,
Тут жнівеньскі вецер гукаў навальніцу,
Каб елкі паскідалі шапкі з ігліцы.

Тут жыта на полі ў срэбраным цвеце,
Яго калыхае прадвосеньскі вецер.
Нічога няма прыгажэй за Радзіму,
Жыві Беларусь, для мяне ты адзіна!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бясхмарнае неба бязвоблачнай далі - Алена Жыдовіч