Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раўчук жыцця

Раўчук жыцця збягае у лагчыну…
Дзе ён паверне на апошні круг?
Хвіліны цягніковымі вачыма
Мільгаюць,
заціскаючы ланцуг.
Нячуты,
невядомы,
да скрыжалі
Зноў прывядзе нас няўмольны рок
Ля брамы постаць чорная з ключамі
Запросіць клапатліва на парог…

У шчыліну праціснецца, загіне
Ад стомы абамлелая істота-
І варажбітка лёсу карту кіне
На успаміны пра яе турботы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Раўчук жыцця - Алена Дзегцярова