Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзін-нота

Чаму так цяжка мне пісаць,
Калі на сэрцы смутак?
Чаму так хочацца ўцячы
Ад гэтых дум і чутак?
Чаму няма каму адкрыць
Сваю душу і сэрца?
Чаму, пражыўшы столькі год,
Няма ў каго пагрэцца?
Чаму сяброў так мала тых,
Каго б я так назвала,
А тыя, што ў душы жывуць,
Былі з намі так мала.
Чаму так многа каля нас
Людзей усякіх круціцца,
А калі трэба памагчы,
То клікаць недаклікацца.
Чаму?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адзін-нота - Алена Аскірка