Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першаму снегу



Заўсёды першы белы снег,
І так было ад веку,
Нібы здымае нейкі грэх
Любому чалавеку.

І лёгка на душы тады,
І тою вось парою,
Крануць прасторы і сады
Так хочацца рукою.

І што ёсць моцы закрычаць,
Адказ пачуць з нябёсаў.
Што будзе снег благаслаўляць…
Людскія нашы лёсы.

І песціць сэрца белы снег
Яму ў душы малюся.
І наш агульны нейкі грэх
Ён здыме, спадзяюся.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першаму снегу - Віктар Худавец