Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замяло снягамі сад



Замяло снягамі сад,-
Летнія заранкі,-
Дзе з узыходам ружы ў рад
Ткалі нам світанкі…

Ўспамінай свой кожны крок, –
Ранішні, вячэрні, –
Як чапаў за сэрца ток
Салаўінай песні.

Кветкі ты ў далонь збяры,
Што пад снегам мерзнуць,
У іх ёсць я, твае сябры,
Ўсе абрысаў зорных.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Замяло снягамі сад - Васіль Азаронак