Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У траве каля дарожкі



У траве каля дарожкі,
Нібы цар са світай траў,
Дзьмухавец з даўжэннай ножкі
Наваколле аглядаў.

Прыкідаў па-гаспадарску:
Дзе тут кветак недарод?
Меркаваў пашырыць царства,
Распаўсюдзіць царскі род.

Планаваў зрабіць палянкі
З дзьмухавечкаў залатых –
Каб дарылі свету зранку
Шчасце сонейкаў сваіх.

Каб, адкрыўшы ў маі вочкі,
Чаравалі жаўцізной,
А, ссівеўшы, матылёчкаў
Запускалі над зямлёй.

Палічыўшы мару плённай,
Дзьмухавец не пазяхаў –
Жмут насення-парасонаў
Лоўка ветрыкам узняў.

Асляпіў нябёсы пухам,
Зацярушыў глебы спеў.
Але так старанна дзьмухаў,
Што раптоўна… палысеў…

3.06.2011



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У траве каля дарожкі - Таццяна Дзям'янава