Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуты юнага Вертэра

Сёньня ў парнаграфіі няма канону.
Не, вядома, структура жорсткая: аматары, групавуха і г. д.
Але хто з лёту назаве шэдэўр апошняга 10-годдзя?
Дзе Гётэ падлеткавай садаміі? Дзе Сафо аргазмічных ускрыкаў?
Дарэмна напружвацца.
Вэб-камера разбіла мастацтва.

Сітуацыя тут падобная на літаратурную.
Адзін падсеў на Сашу Грэй, Асоль нашых дзён.
Іншы прэцца ад БДСМа і дзядзькі Хэма.
Трэці зачытваецца падручнікам па “Заалогіі”.
Нічога сьвятога.
Нічога новага.

Нямецкае порна, разам з экспрэсіянізамам, захірэла.
Амерыка нават найтаемнейшае ператварыла ў элемент інтэр’еру.
Румынскія стужкі выклікаюць адно паблажлівую ўсьмешку.
Расея традыцыйна гоніць трэш і брутал.
У Фінляндыі сэксу так і няма.
Беларусь з Украінай адкрываюць класіку
адначасна знаходзячы ў рымэйках знаёмыя твары.

Праўда, парнаграфія шукае і новых арыентыраў,
напрыклад, засвойвае новыя тэхналагічныя далягляды:
3D-некрафілія з элементамі дакументальнай фантастыкі,
свінг-клаўнада ў батыскафе на глыбіні 2000 метраў,
залаты дождж у стратасферы.

Але няма катарсісу.
Няма любові да матэрыялу.
Хіба што ў вачах час ад часу
прамільгне сусьветная туга
па страчанай цноце і вялікім кінематографе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пакуты юнага Вертэра - Сяргей Прылуцкі