Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На пляцоўцы йдзе хакей

На пляцоўцы йдзе хакей.
Варатар – Пятро Бурдзей.
Хлопец – майстра “экстра-клас”,
хоць на варотах першы раз.
Скрып канькоў і клюшак ўзмахі –
не хакей, а проста “жахі”.
Не даецца шайба ў рукі
без умення, без навукі.
Вось кідок, “дзевятка” йдзе –
пяцікласнікі ў бядзе.
Шайбу ўзяў Пятро на “мушку”
і злавіў яе ў лавушку.
Да варот імчыцца Дзіма.
Замахнуўся клюшкай – міма…
На трыбунах гам і свіст:
– Ну й мазіла – хакеіст.
Йдзе апошняя хвіліна.
– Малайцы! – крычыць Паліна.
– Рады, рады мы за вас, –
дабаўляе пяты клас.
Матч закончыўся ў час.
Пераможца – пяты клас.
Пакарыў рабят хакей.
А герой гульні – Бурдзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На пляцоўцы йдзе хакей - Пятро Чабор