Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дзьве вясёлкі над Славеніяй

Прайшла навальніца.
І сам Пярун на перакур
Схаваўся за Трыглаў-гарою.
Спакойна-шчаслівыя й мы
Уязджаем у горы Славеніі.
І раптам над намі,
Як Лады вясёлай вянок,
Дзьве вясёлкі –
На цэлае неба.
Якое ж знаменне
Ты нам пасылаеш, Сварог?
О якая шчаслівая ты,
Сястрыца Славенія,
Маючы над сабой не адно,
А два блаславенні Божыя.

Верш Дзьве вясёлкі над Славеніяй