Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пярун блаславіў твае ўцёкі



Пярун блаславіў твае ўцёкі –
Высокі і добры наўздзіў –
Твае завушніцы, пярсцёнкі
І твой ланцужок блаславіў.

Але навальніца пужала,
Святло вынішчала з душы –
Ты жонка, ты жонка чужая,
І муж я таксама чужы.

Яшчэ твой прыход нечаканы
Былой не вяртаў цішыні –
Не будзеш, не будзеш каханым
І сам не палюбіш ані.

Аднак – за раптоўны давер мне,
За клопаты “не назусім”,
Адшпільваю гузічак верхні
На плашчыку чорным тваім.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пярун блаславіў твае ўцёкі - Леанiд Дранько-Майсюк