Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вялікае Княства Літоўскае

Княства Літоўскае,
Наша Вялікае,
Шляхта заможная,
Непераможная,
Мы не забылі,
Мы адрадзілі
Шлях праз стагоддзі твой,
Княства Літоўскае.

Горда ж узвысяцца,
Ветрам калышацца
Нашыя сімвалі,
Ў сэрцы насілі іх.
Іх не забылі,
Іх адрадзілі,
Любім Радзіму мы –
Княства Літоўскае.

Наша Вялікае
Княства Літоўскае,
Шляхта заможная,
Непераможная,
Наша Пагоня
Шлях абароніць.
Шлях праз стагоддзі твой,
Княства Літоўскае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Вялікае Княства Літоўскае - Кірыл Азімка