Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Светлы месяц у акне



Светлы месяц у акне.
Ноч прыцiхла над зямлёю.
Толькi мама не засне
З думай доўгаю сваёю.

Дума тая, як сувой,
Як бясконцая дарога.
Адзiнока ёй адной.
За дзяцей сваiх трывога.

Мае кожнае гняздо
I дзяцей сваiх таксама.
Апусцеў шумлiвы дом,
Не пачуеш слова: “Мама”.

Цi прыедзе хто? Калi?
Стыне клямка неспакоем.
Зноўку памяццю балiць
Сэрца мамiна сiвое.

Днi i ночы навылёт
Воч сваiх ты не змыкала.
Час супынiць калаўрот,
Кросны радасць не даткалi.

Хтось хусцiнкаю ўзмахне.
I не будзе мне спакою.
Светлы месяц у акне.
Воблiк мамы над зямлёю.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Светлы месяц у акне - Iван Pубiн