Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чэрці



Ведаеш, што незвычайна?
калі страшна,
што нельга баяцца.
чуваць вокліч адчаю
і незаўважна
змагацца.

Верыш, можа быць, бачыш,
чуеш, як падаюць вежы,
дыхаеш ветрам снежню.
тэлеперадачы –
чуткі трымцяць павуціннем.
камеры-вочы змусяць
верыць у лёс Беларусі
шчаслівы.

Ведаеш, што непакоіць?
калі блізка
выбух смерці.
спадзяешся прымроіць,
а ў крыві віскі.
а ў галаве чэрці.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чэрці - Ігар Палынскі