Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чыстая планета



Раніцою ты прачніся,
На планеце прыбярыся.
Так, каб мора было сінім,
Каб бялюсенькім быў іней,
Каб спявалі птушкі звонка,
Лес, каб поўніўся гамонкай,
Вецер ласкавым, каб быў
І планету не губіў.
І каб не было цунамі,
Хай усё добра будзе з намі.
Чыста будзе на планеце,
Жыць шчасліва будуць дзеці



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чыстая планета - Галіна Жытнікава