Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Гарбата

Гарбаты, я сказаў гарбаты!
Наліце мне хутчэй у шклянку
Бо без яе хоць ты сядай за краты
Без кубачка – ніякага сьняданку!
У звычайны дзень, альбо на сьвяты
Пад шакалад ці абаранку,
Калі цьвярозы, ці паддаты
Гарбата мне сьпявае калыханку.
І ў галаву калі з гарматы
Бадун страляе моцна з ранку
Сабе крычу: налі гарбаты!!!
Яна мацней б’е за маланку…

Верш Гарбата