Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Схавай сваё цвярдое сэрца

Схавай сваё цвярдое сэрца
за плоццю тленнай назаўжды.
Трымай яго да самай смерці,
каб не было нам тут бяды.
Сама ты з погляду – красава,
і вочы – палымяны лёд…
І твае вусны смачней кавы,
і саладзейшыя за мёд…
Праз час усе гэта прападае
і застаецца на зямлі
ад краю дальняга да краю
пустыя, голыя палі…
І ў канцы, дзе шлях згубіўся,
спынюся і скажу ў журбе:
“Ніхто ў жыцці не памыліўся,
Гасподзь, даруй грахі рабе…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Схавай сваё цвярдое сэрца - Алесь Борскі