Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ікар

Мне сонца скуру абсмактала,
Калі я промнямі жывіўся,
І ў вечар тварам я зарыўся.
Ня ўцяміць пысе вышыні,
Зь якое велічна й ласкава
Мне сонца скуру абсмактала…
І горы, голаў у дол, брылі –
Ня ўцяміць пысе вышыні –
І ў вечар тварам я зарыўся.


Верш Ікар - Зьміцер Крэс