Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі б малая кропля раю

Калі б малая кропля раю
Ў пякельны ўпала чад,
То пекла – ў Кнізе я чытаю –
Цвіло б, як райскі сад.

Не верыць Кнізе – немагчыма!
Ўяўляю: з нейкае прычыны
Любві маёй сляза малая
У сэрца любага трапляе…


Верш Калі б малая кропля раю - Вольга Ласаева