Верш БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА
(8.11.1883–23.01.1938)
Дзень адыдзе ў небыццё
Па чырвоных кветках смерці.
Верыць жа табе ў жыццё
І казаць народу: “Верце!”
І на вулках нашай Вільні
Бачыць волю праз гады
І праз турмы, і клады,
Бачыць залаты наш час,
Дзе наш Бог пачуе нас,
Бо сваё мы скажам слова:
“Мы народ, і ў нас ёсць мова,
Ёсць адвечная Айчына,
А вакол яе-чужына…”
І ляціць у сэрца куля
Па загаду: “Расстраляць!”
І пакуль яна ляціць
Вечнасць будзеш ты збіраць,
Каб радзіным словам жыць,
Каб ісці ў світанне наша
І цяпліць святло для нас.
“Ён– нацдэм!”– бязродны кажа,
“Ён– змагар!”– нам кажа час,
Што пачаўся ў родным краі,
Дзе заўжды чужынцаў зграі,
Дзе заўжды нас вельмі мала.
Толькі годнасць не прапала!
……………………………..
Век адыдзе ў небыццё,
Ды не скончыцца жыццё.
6.10.1993
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА ГЕДЗІМІНА (1275-1341) Нібыта смерць, халодная зіма І ў Вільню аніхочацца вяртацца, Бо ўсё замецена, і ўжо віна няма, І ў замку […]...
- БАЛАДА ГЕРМАНА ШНІПА (1760-1830) Пра рыцарства, пра Прусію забыцца! Тут іншы свет, тут іншае жыццё. Ляціць пад ногі, як агонь, лісцё, Смяецца маладзён […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ГАЯ ДЭ ПІКАРДА (20.07.1931-21.04.2007) Туманны Лондан, як каменны човен шэры, Плыве праз акіян і праз вякі плыве. І нехта ў сонцы бачыць залатыя […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА БАРЫСА САЧАНКІ (15.05.1936-5.07.1995) У кнігах, што сабраў ты, Беларусь жыве, Змагаецца, святкуе, плача і пяе, І мае Бога і ў касцёле, і […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА (28.07.1902 – 17.04.1931) Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра […]...
- БАЛАДА ЯГАЙЛЫ (1352(?)-1.06.1434) …Прад табой крыжакі, як на полі крыжы, Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць, Дзе ляжаць […]...
- БАЛАДА ЯНКІ СІПАКОВА (15.01.1936-10.03.2011) Усе мы з хат… Я. Сіпакоў “Хто мы такія?”- на гэта пытанне Ты нам пакінуў у кнігах адказ: “Мы […]...
- БАЛАДА ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (23.04.1886-3.11.1941) Вайна за спінаю і прад табою. Цягнік сівы ў зіме, як кол, стаіць. І ўсім жыццё жыццём, вайна вайною, […]...
- БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ (15.07.1410) Пад латамі стальнымі крыжакоў Жывыя душы і жывая кроў, І ім, як нам, жыццё таксама міла, Але палюбіць сёння […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА (10.03.1942-31.10.1992) Нішто не страчана і не забыта. Калі ёсць крона, ёсць і карані. Кальчуга воева кап’ём прабіта, І холад праз […]...
- БАЛАДА МАКСІМА ЛУЖАНІНА (2.11.1909-13.10.2001) Жыццё прайшло, як кніга прачытана… Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана І Храм разбураны на ўзгорку тым, Дзе ўсё, як […]...
- Разважанні ўслых Не аднойчы чуў пра тое, Што патрэбна быць цішэй, Думкі тоечы ад волі.- Будзе так жыццё даўжэй. Гэта мабыць так, […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА (25.02.1957-26.04.2004) Ведайце: калі мяне не стане- Я ў сваю дывізію пайшоў. Аляксей ПЫСІН Мы ідзём праз спёку і снягі, Праз […]...
- БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА (13.10.1847-16.06.1928) Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён, А з тутэйшага люду, які гонар мае, Над якім неба светлага […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА МІНДОЎГА (1195-1263) …Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы І вестка, што не будзе болей тут вайны, Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць […]...
- БАЛАДА ЛУКАША КАЛЮГІ (27.09.1909–5.10.1937) Маладыя гады… Залатыя гады… Але час не святы. Арыштанства, суды. І ты вораг народа, і гэты народ Прад табою […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ РАМАНЮКА (3.01.1944-4.09.1997) Твой саламяны капялюш, нібыта німб, Над беларускімі дарогамі плыве Туды, дзе хат гасціннае святло, агні Кастроў, крыжы, што на […]...
- БАЛАДА ТАМАША ЗАНА (21.12.1796-19.07.1855) Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе, І ты зноў прачынаешся ў слязах Не ад таго, што сумна ці ты ў […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА (9.05.1900-26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (5.05.1819-4.06.1872) Як ветразь, музыкай тваёй з аргана Напоўнены касцёл Святога Яна, І Вільня, як каўчэг, праз свет плыве Па золаце, […]...
- БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ (1920-1948) Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, […]...
- БАЛАДА АДАМА МІЦКЕВІЧА (24.12.1798–26.11.1855) У Завоссі залатая восень, А халера ў залатым Стамбуле. І табе ўжо не прыйсці ў Завоссе– Смерць цябе, паэт, […]...
- БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ (каля 1837-пасля 1886) Ты ў высылцы за кінутыя кветкі Паўстанцу на яго апошні шлях Глядзіш на свет з усмешкай вельмі […]...
- БАЛАДА ІВАНА ШАМЯКІНА (30.01.1921-14.10.2004) Жыццё пражыта, нібы зжата жыта, Дзе жніўнае святло, нібы сляза, І поўня ў небе, як свінцовы злітак… Жыццё пражыта, […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА (7.09.1832-4.05.1863) Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай І над табой, забітым, маладым. І ўслед з крывёй папоўз за шабляй вострай […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ (27.05.1900-1.03.1933) “Не плач, не плач па сыну, маці…”- Твой першы верш і ўздых апошні. Ёсць Беларусь, а значыць шчасце Таксама […]...
- БАЛАДА АЛЬДОНЫ (1309-26.05.1339) Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына… Альдона зрабілася Ганнай. І сніцца, як воля, Айчына, Князёўне, што стала жаданай Пад небам чужым і […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ АКУЛЫ (16.11.1925– 29.01. 2008) Далёка Радзіма, як зорка Венера, Якая заўсёды ўначы прад вачыма Была, і ў душы не цямнілася вера, […]...
- БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ (1896-1949) У раўчуку вада халодная, як неба, З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра, […]...
- Катэхізіс А: Што пра Бога магу сказаць, Што я маю за Слова? А’: Бога. А: Чым аддзячыць і што аддаць за […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА (6.02.1914-4.02.1978) “Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”- Складаўся верш і плакала твая душа, Бо бачыла, як наша мова дагарае На ўсходзе […]...
- БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА (24.12.1891–29.12.1949) Як канваір, мяцеліца збівае з ног І замятае, як агонь, крывавы след. І чорная тайга з дарогай на той […]...
- БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН (6.04.1946-30.04.2011) На зломе вясновай маланкі Твая адляцела душа… І сонца ўзыйшло новым ранкам, І ўспырхнулі птушкі з крыжа, І ўсё, […]...
- БАЛАДА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА (1350-1430) …Вязуць карону, як ваду жывую, Старому князю, у якога ёсць Усё і ўсё ў часіну залатую Было і быў […]...