Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У адчаі

У адчаі
Лёсу кінуўшы свой выклік,
Незвычайнай
Прад табой ізноў узнікну.
Ты кідаеш
На мяне свае пагляды.
Ты схіляеш
Галаву і вельмі рады,
Што я тут,
І за ўсё табе не помшчу.
Мой прысуд –
Дабрату ў сабе вырошчваць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У адчаі - Вера Буланда