Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Варьяцкія дрымоты

Немач ходзіць па целе,
кошкай носіцца ўскок,
кіпцюром там зачэпіць,
там паскача часок…

Скруціцца там у клубочак
не дае разважаць…
– Супакойся, каточак,
дай спакойна паспаць…


Верш Варьяцкія дрымоты - Валянціна Баранава