Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спадары! Не чапайце паэтаў

Спадары! Не чапайце паэтаў!
Не вяртайце ў рэальнасць знянацку!
Рыфмаплёцтва – не сродак, не мэта,
А як дзіцятку – любая цацка.

Хай гуляюць у творцаў, хай мараць,
І на душы нанізваюць тэмы!
Калі ж нехта радком зацяжарыць,
Мо й разродіцца цэльнай паэмай.

Хай няшчадна марнуюць паперу
І пячатаюць нешта ў Інэце,
Каб усе іх найлепшыя перлы
Разыйшліся праменнем па свеце!

Мо дзе-небудзь дажджамі пральюцца
Й беларускіх “вершыцеляў” вершы –
Так, што ў сэрцах чужых адгукнуцца
І пачуцці, і думкі тутэйшых…

5.03.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Спадары! Не чапайце паэтаў - Таццяна Дзям'янава