Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кароткасць – талента сястра

Кароткасць – талента сястра,
А прастата – напэўна, цётка.
Таму – загад рабам пяра:
“Пісаць і проста, і каротка!

Не пстрыкаць словы абы як,
А працінаць адзінай фразай,
Каб не памножыць лік пісак,
Чые радкі – вушам абраза.”

Хтось лічыць: “Колькасць – гонар наш!
Напішаш больш – вышэй адзнака!”
Але я думаю інакш:
“Ці колькасць выварыцца ў якасць?”

17.02.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кароткасць – талента сястра - Таццяна Дзям'янава