Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі надакучаць турботы аб хлебе

Калі надакучаць турботы аб хлебе
І сцэны відовішчаў стомяць маной,
Свой позірк уверх падніміце – у неба –
І многае здасца пустой мітуснёй.

Штодзённыя справы адыдуць кудысьці
І з’явіцца смак – на аблокі глядзець
І цешыцца выссю – сапраўднае выйсце,
Калі ад зямнога стаміўся хварэць.

Там танчыць паветра, спявае прастора!
Расправіць бы крылы – і птушкай ляцець!
Там сонца, і месяц, і россыпы зорак…
Што можна яшчэ для сябе захацець?

Вачам – асалода і сэрцу – прычасце
Да нечага вечнага, што не міне.
Душою ўдыхайце нябеснае шчасце,
Але паспяшайце – залева ліне.

30.08.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі надакучаць турботы аб хлебе - Таццяна Дзям'янава