Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я тку рушнік

Я тку рушнік, старэйшая сястра,
Я з кужалю напрала тонкіх нітак,
З ільну табе рушнік вясельны вытку,
У хаце свой пастаўлю панарад.
На дошчачку, на дваццаць шэсць нітоў,
Каб клаліся няпроста пераборы,
Я вытку дрэва моцнае і зоры,
І ліштву з адмысловых галубоў.
Яны сядзяць, спакойна склаўшы крылы,
Галубка белая і шызы галубок,
Але галовы адвялі на бок,
Адзін адному назаўжды нямілы.
Бяры свой шлюб, старэйшая сястра,
Вянчайся з тым, хто мне адданы Богам,
Я пакладу рушнік перад парогам,
Калі ў царкву паедзеш са двара.
І вам не будзе шчасця і дабра,
Бо галубы свае не зводзяць дзюбы,
Не будзе ладу, і не будзе шлюбу.
Я тку рушнік, старэйшая сястра.

9.10.11. ajsa

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я тку рушнік - Святлана Куль