Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ружачка

РУЖАЧКА

(Пераклад латгальскай народнай песні)

Ой вырасла ружачка
Чырвона ў садзе,
Ой вырасла ружачка
Чырвона ў садзе.
Пад той ружай,
Пад той ружай
Спіць краса-дзяўчына,
Пад той ружай,
Пад той ружай
Спіць краса-дзяўчына,

Ай, дзіцятка, ай, дзіцятка,
Цябе маці кліча,
Ай, дачушка, ай дачушка
Цябе маці кліча.
Знаю, знаю, разумею
Чаго маці кліча,
Знаю, знаю, разумею
Чаго маці кліча.

Хоча мяне мамачка,
Родная хоча
За старога выдаць,
За старога выдаць.
Ды старога, маладая,
Бачыць не жадаю,
Ды старога, маладая,
Бачыць не жадаю.

Прэч, стары, адгэтуль
І не азірайся,
Прэч, стары, адгэтуль
І не азірайся.
І ніколі, і ніколі
Болей не з’яўляйся,
І ніколі, і ніколі
Болей не з’яўляйся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ружачка - Станіслаў Валодзька