Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗЛУЧЫЎШЫ РУКІ

ЗЛУЧЫЎШЫ РУКІ

На страту Паўла Шарамета

На пару ходзяць зайздрасць-злоба,

Ім белы свет спрадвек не да спадобы;

Жывёльны страх і чорныя пачуцці

Скарыць і рабаваць дабро нястомна пруцца.

Што там правы і чалавецтва страты,
Не змоўкнуць ні на міг забойцы-аўтаматы,

Бо бачаць дабрату наіўную мішэняў

І справа не ў напоўненасці злых кішэняў.

Змаганне не за грошы, зайздрасць першай
Імкнецца кіраваць народзінамі вершаў,
Перацягнуць у цемру вагаў чашу.

Але дабро ўратуецца, злучыўшы рукі нашы.


Верш ЗЛУЧЫЎШЫ РУКІ - Пётра Мурзёнак