Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СМАКАВАЦЬ

СМАКАВАЦЬ

Не спяшай спазнаваць бо далей нецікава
Сустракаць стане раньне і птушак спеў,
Смакаваць новы дзень і духмяную каву,
Не кажы “шмат чаго асягнуць не паспеў”.

Цані кроплямі веды й размовы з сябрамі,
Патанаючы ў безданні доўгага дня,
Напаўняючы сэрца і думы дарамі,
Што паспеў зразумець і здолеў падняць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СМАКАВАЦЬ - Пётра Мурзёнак