Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькі той радасці у чалавека!

Колькі той радасці у чалавека!
Болей работы, трывогі, турбот…
Ды сустракае вясною спрадвеку
З радасцю чыстай ён птушак прылёт.

Выгляне стомлены шпак са шпакоўні,
Першае лісце пачне шалясцець –
I ўжо на сэрцы лягчэй і спакойней,
Сам ты гатовы кудысьці ўзляцець.

Скажа таварыш твой шчырае слова,
З добрай усмешкай унук падбяжыць,
Робіцца зноўку твой свет адмысловым
I адчуваеш, як хораша жыць…

Сёння мне зранку працуецца весела:
Стукнула звонка ў шыбу пчала,
Ластаўка смутак крылом перакрэсліла,
Ліпа цвісці на двары пачала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Колькі той радасці у чалавека! - Пiмен Панчанка