Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прашаптала каханне

Прашаптала каханне…

Гаварылі ёй людзі: Пакінь.
Ну, няўжо табе засціла вочы?
Ды дзявоцтва шчаслівая плынь
Бачыць толькі ўсё добрае хоча.

Гаварыў ён: Ты вер адно мне,
Людзям што, папляткарыць бы толькі.
Патанулі пачуцці ў віне,
І каханне зрабілася горкім.

Гаварыла яна: Аддала
Табе ўсю я сябе без астатку-
І кахала, і вернай была,
Няма сіл пачынаць усё спачатку.

Гаварыла гарэлка: Жанчын,
Як саперніц, усіх я асілю,
На каленях прымушу мужчын
Пакланяцца “зялёнаму змію.

Прашаптала каханне: Канец,
Гарката ўсяму стала меркай.
Хутка ўжо павядуць пад вянец
Не нявесту-бутэльку з гарэлкай.

2001 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прашаптала каханне - Ніна Кавальчук