Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вада і сляза

Пытаецца кропля вады
У слязы:
– Што ты плачаш так часта,
Родная?
Што з душою тваёю
Робіцца?
– Нічога, сястрыца.
То проста расце яна –
Богам становіцца.
2011


Верш Вада і сляза - Ніна Аксёнчык