Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нежыць

Падлетак. Дзяўчына.
А потым – Маці.
Роду нашага
Прадаўжальніца.
Традыцый святых –
Захавальніца.
У адказе за мудрасць
І светач нацыі…
П’яная. З цыгараю ў зубах.
Прапахлая смуродам падваротні.
У абдымках наркаманаў сотні…
Як ружа,-
Што ўпала
Ў каналізацыю.


Верш Нежыць - Ніна Аксёнчык