Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе

Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе –
Вунь як весела ў зялёнай грамадзе!
Толькi дуб адзiн вясны як бы й не чуе –
Нават леташнiм лiстом не павядзе.

Не да твару дубу ў гурце мiтусiцца
I вiтаць агульным шумам навiзну.
Ён пазней за ўсiх павiнен заявiцца
На ўрачыстасць – i сказаць: “Пачнём вясну”.


Верш Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе - Ніл Гілевіч