Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тураўскія крыжы

Сівы туман плыве над плёсам.
У сутонні дрэмлюць прамяні.
У Тураве, блаславёным лёсам,
Растуць з прадоння камяні.

На божы свет глядзяць крыжамі,
Загадкі тоячы ў сабе.
І мы гарачымі губамі
Да іх звяртаемся ў мальбе.

Каб збераглі для нас святое:
Світанкі, мову і раллю,
Валошкі, поле аржаное
І нашу родную зямлю.


Верш Тураўскія крыжы - Наталля Каліцька