Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты навучы мяне маліцца

Ты навучы мяне маліцца
За Беларусь, за мілы край.
Каб мне было дзе прытуліцца
Ляці, мальба, за небакрай.

Каб не ўміралі нашы дзеці
Ад Чорнай Былі, ад віна,
Каб Бог не кінуў, а прыкмеціў;
“Дык вось, – маўляў сабе,-яна…”

Каб асвяціў ён людзям сонцам
Шляхі ў гады і ў вякі.
Я так люблю яе бясконца
І сцежкі ўсе, і бальшакі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты навучы мяне маліцца - Наталля Галавач