Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За вёскаю, на адзіноце

За вёскаю, на адзіноце,
Асеннім днём пачуеш ты,
Як вецер на запалай ноце
Скуголіць аж да нематы.

I што ні болю, ні шкадобы
He наканована яму,
Калі бывае даспадобы
Няславіць волю, як турму, –

Hi развітання, ні спаткання,
А толькі вусцішнасць быцця:
Нібы пра згубнае каханне
Пяе няўцямнае дзіця.

Аж скаланецца раптам сэрца,
Ліхой збаяўшыся мяжы,
I так захочацца пагрэцца
Ля ўласнай цёплае душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За вёскаю, на адзіноце - Міхась Стральцоў