Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты пайшла

Ты пайшла,
ты чамусьці пайшла,
і я
стаў калодзежам без вады,
стаў вясновым кустом без лісця,
але болей за ўсё
стаў падобны на клетку,
якую пакінула птушка…

Чую, у садзе чужым пяе,
бачу між дрэў залачоную клетку.


Верш Ты пайшла - Міхась Стральцоў