Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СУПРАЦЬСТАЯННЕ

Ранкам дворнiк пад акном з лапатай
Сабiрае снег шурпаты
i спакойна грузiць на машыну,
Быццам снег – праблем першапрычына…
(Можа, й замiнае снег каму?)
Зноў за горад вывезуць зiму,
А зiма – нам пуху сыпане,
Белай ружай вырасце ў акне,
i навокал – зробiцца святлей…
Жыць з зiмою неяк весялей!
Чысты снег, як хлопчык зухаваты,
Не баiцца дворнiка з лапатай…


Верш СУПРАЦЬСТАЯННЕ - Міхась Курыла