Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спiленая лiпа па вясне

Спiленая лiпа па вясне
Маладыя парасткi пускае,
А вачыма ў высi яна мкне,
Гаварыць з нябёсамi жадае.
Калi так, цвязора, паглядзець:
Лiпа аджыла сваё, старая,
А ўсё роўна – хоча зелянець,
Галаву ўздымае, як жывая…
Што ж яе трымае на зямлi,
Акрамя знявечанай ажыны?..
Дожджык, мабыць, што святло пралiў
На жаўцюткi жвiр лясной сцяжыны.


Верш Спiленая лiпа па вясне - Міхась Курыла